Кітай вітае ўдзел усіх краін-аднадумцаў у будаўніцтве "Пояса і шляху"
  2019-02-28 16:37:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай вітае ўдзел усіх краін-аднадумцаў у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Паводле нядаўніх паведамленняў СМІ, выканаўчы дырэктар Савета Новая Зеландыя - Кітай Стэфан Якобі адзначыў, што ініцыятыва "Пояса і шляху" спрыяе эканамічнаму развіццю Новай Зеландыі і паглыбленню адносін з Кітаем.

"З дня яе запуску, дзякуючы прынцыпу пошуку ўзаемнай выгады шляхам разгорнутых кансультацый і сумеснага супрацоўніцтва ініцыятыва была прызнана большасцю членаў міжнароднага супрацоўніцтва", - заявіў на брыфінгу Лу Кан.

З ростам колькасці краін і міжнародных арганізацый, якія бяруць удзел у ініцыятыве, быў дасягнуты шэраг выгадных для ўсіх бакоў вынікаў, заявіў ён.

У сувязі з пазіцыяй Кітая з нагоды перспектыў удзелу Новай Зеландыі ў ініцыятыве прадстаўнік заявіў, што Кітай вітае ўсе краіны, якія падтрымліваюць ініцыятыву, у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040