Новае жыццё традыцыйных зялёных пампушек
  2019-04-04 17:01:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Традыцыйны сезонны дэлікатэс, папулярны ў жыхароў раёнаў на поўдзень ад ракі Янцзы падчас свята Цінмін / дзень памяці продкаў /. Вясной 2016 года зялёныя пампушкі з начыннем з салёнага яечнага жаўтка і здробненага сушанага мяса, прыгатаваныя ў праслаўленым шанхайскім рэстаране "Сінхуалоу", заваявалі прызнанне інтэрнэт-карыстальнікаў.

Цяперашняй вясной рэстаран "Сінхуалоу" прапанаваў сваім кліентам новы ласунак - зялёныя пампушкі з курыным мясам і вяндлінай, папулярнасць якога нічым не саступае папярэдняй фірмовай страве. Акрамя таго, рэстаран "Сінхуалоу" парушыў строгую традыцыю зялёнай афарбоўкі гэтай закускі: кулінары падрыхтавалі да перыяду цвіцення вішні пампушкі з "ружовага цеста" з начыннем з сыру і какосавага жэле. Маленькія зялёныя пампушкі зараз не толькі традыцыйнае страва, але і хіт інтэрнэт-продажаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040