Кім Чэн Ын правёў пазапланавую праверку ВПС краіны
  2019-04-18 10:14:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вышэйшы кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын учора правёў пазапланавую інспекцыю ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Карэйскай народнай арміі / КНА /, ён таксама кіраваў трэніровачным палётам. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі / ЦТАК /.

У паведамленні гаворыцца, што Кім Чэн Ын правёў раптоўную праверку боегатоўнасці вайсковай часці №1017 ВПС і войскаў СПА КНА. Ён падкрэсліў, што баявыя дзеянні ВПС і СПА пачынаюць без папярэджання, таму вельмі важна ў любы час раптоўна праверыць паўсядзённую боегатоўнасць войскаў.

У паведамленні адзначаецца, што Кім Чэн Ын загадаў знішчальнікам, змешчаным на дзяжурстве, падняцца ў паветра і выканаць складаныя фігуры паветранага бою. Пасля прагляду палёту ён выказаў "поўнае задавальненне" боегатоўнасцю лётчыкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040