Два кітайскія паркі ўключаны ў сетку глабальных геапаркаў ЮНЕСКА
  2019-04-18 15:41:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

17 красавіка Выканаўчы савет ЮНЕСКА прысвоіў статус глабальных геапаркаў двум кітайскім паркам: «Цзюхуашань» і «Імэншань». У агульнай складанасці глабальная сетка паркаў папоўнілася васьмю лакацыямі ў Кітаі, Чылі, Харватыі, Эквадоры, Іспаніі, Нарвегіі і Перу. Выканаўчы савет таксама прыняў рашэнне аб пашырэнні тэрыторыі трох раней уключаных у сетку глабальных геапаркаў: «Фунюшань», «Саньціншань» і «Тайшань» у КНР.

Геапарк «Цзюхуашань» размешчаны ў павеце Цін'ян правінцыі Аньхой. Тут знаходзіцца адна з чатырох будысцкіх святых гор Кітая. «Цзюхуашань» славіцца будысцкай культурай і ўнікальнымі ландшафтамі.

Геапарк "Імэншань" размешчаны ў горадзе Ліньі правінцыі Шаньдун. На тэрыторыі парку знаходзіцца адна з найбуйнейшых у Азіі кімберлітавых трубак. Тут было здабыта амаль два мільёны каратаў алмазаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040