Сі Цзіньпін адказаў на ліст студэнтаў Пекінскага універсітэта фізкультуры і спорту
  2019-06-19 15:50:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і кіраўнік Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін у аўторак адказаў на ліст студэнтаў Пекінскага універсітэта фізкультуры і спорту, выказаўшы яго аўтарам, выкладчыкам і студэнтам універсітэта свае пажаданні і надзеі, а таксама перадаў сардэчнае прывітанне ўсім спартсменам і трэнерам, што актыўна рыхтуюцца да Алімпіяды і іншых буйных спаборніцтваў.

Ліст сумесна склалі 24 слухача спецыяльнага аспіранцкага курса універсітэта з 2016 года, усе яны - з чэмпіёнскім тытулам, у тым ліку 8 алімпійскіх і 14 сусветных чэмпіёнаў, 2 трэнераў-чэмпіёнаў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што назіраў нямала спаборніцтваў з іх удзелам, і кожны раз, калі ён станавіўся сведкам бліскучых выступленняў кітайскіх спартсменаў на буйных міжнародных гульнях, чым яны славяць сваю краіну, яму "хацелася ад душы крычаць" брава! ".

У новую эпоху Кітаю яшчэ ў большай ступені патрэбны дух самаахвярнасці, заявіў Сі Цзіньпін. Ён выказаў спадзяванне, што аўтары ліста, даючы прыклад, унясуць дадатковы ўклад у будаўніцтва моцнай спартыўнай краіны і паслужаць носьбітамі пазітыўнай энергетыкі для грамадства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040