Тэхналогіі 5G былі ўжытыя ў аказанні медыцынскай дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Паўднёва-Заходнім Кітаі
  2019-06-20 14:20:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аўтамабіль хуткай дапамогі з тэхналогіямі 5G выкарыстоўваўся для аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў павеце Чаннін горада Ібінь правінцыі Сычуань/ паўднёва-заходні Кітай / у 22:55 у панядзелак.

Увечары 18 чэрвеня ў аўтамабілі хуткай дапамогі пацыент прайшоў медыцынскае абследаванне, вынікі якога былі ў рэальным часе адпраўленыя праз сетку 5G экспертам правінцыйнай бальніцы ў горад Чэнду.

Пасля аналізу вынікаў абследавання лекары правінцыйнай бальніцы высветлілі, што пацыент можа пацярпець ад разрыву селязёнкі, і далі адпаведныя рэкамендацыі па лячэнні.

"Хворы мог бы знаходзіцца ў небяспецы, калі б разрыў селязёнкі не быў бы выяўлены", - сказаў лекар мясцовай павятовай бальніцы Лі Ган.

Іншыя пацярпелыя таксама атрымалі неабходную медыцынскую дапамогу ў аўтамабілі хуткай дапамогі.

Гэты спецыяльны аўтамабіль, распрацаваны правінцыйнай народнай бальніцай сумесна з аператарам мабільнай сувязі China Mobile, быў неадкладна адпраўлены ў мясцовую павятовую бальніцу, якая знаходзіцца ў пацярпелых ад землятрусу раёнах.

Па стане на 16: 00 у аўторак у выніку землятрусу магнітудай 6,0 13 чалавек загінулі і амаль 200 атрымалі траўмы.

Паводле даных кітайскага цэнтра сейсмалагічных сетак, эпіцэнтр глыбінёй у 16 км зафіксаваны на 28,34 градусах паўночнай шыраты і 104,90 градусах усходняй даўгаты.

.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040