Праца кітайскіх медыкаў у шпіталі ў Замбіі
  2019-08-20 10:29:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Група кітайскіх лекараў у аперацыйнай на другім паверсе бальніцы кітайска-замбійскай дружбы, размешчанай у сталіцы Замбіі Лусака, плённа і шмат працуе. Паводле статыстыкі, пасля таго, як у пачатку ліпеня бягучага года 21-я група накіраваных у Замбію кітайскіх лекараў прыступіла да працы, дыягностыку і лячэнне ўжо атрымалі звыш 3 тысяч пацыентаў, лекарамі было праведзена каля 100 аперацый.

"У нашай бальніцы працуюць 13 кітайскіх лекараў. Яны прыступілі да працы неўзабаве пасля прыбыцця і паспяхова завяршылі некаторыя асабліва складаныя аперацыі", -- сказаў галоўны ўрач бальніцы кітайска-замбійскай дружбы Пеніас Тэмба, дадаўшы: "Кітайскія лекары пераадолелі цяжкасці далёкага шляху, каб дапамагчы нам. А нам, у сваю чаргу, варта павучыцца ў іх адданасці справе і прафесійным навыкам". "Акрамя штодзённай медыцынскай працы, група кітайскіх лекараў таксама дапамагае нам у навучанні персаналу: на першым этапе падрыхтоўкі па правядзенні лапараскапіі навучанне прайшлі 10 супрацоўнікаў нашай бальніцы", -- паведаміў кар. Сіньхуа П. Тэмба. З 1978 года кітайскі ўрад накіраваў у Замбію у агульнай колькасці 21 групу медыцынскіх работнікаў, у тым ліку 574 лекара. Ім удалося агледзець і вылечыць звыш 3 млн пацыентаў, правесці больш за 20 тысяч аперацый, а таксама ўкараніць новыя тэхналогіі і рэалізаваць больш чым 700 новых праектаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040