Фільм "Капітан" лідзіруе ў пракаце ў Кітаі
  2019-10-14 15:08:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Айчынны фільм-катастрофа "Капітан" стаў лідарам па касавых зборах у кінатэатрах кантынентальнай часткі Кітая ў суботу, паведаміла ў нядзелю Кітайская інфармацыйная сетка даных аб кінафільмах. У 13-ы дзень паказу гэты фільм сабраў амаль 89 млн юаняў, а яго агульны касавы прыбытак перавысіў 2,3 млрд юаняў.

"Капітан" заснаваны на рэальных падзеях, што адбыліся 14 мая 2018 года, калі капітан самалёта авіякампаніі "Сычуаньскія авіялініі" здзейсніў бяспечную аварыйную пасадку і шчасна даставіў дадому 119 пасажыраў і дзевяць членаў экіпажа.

Айчынны фільм "Мой народ, мая краіна", паказаны ў рамках святкавання 70-й гадавіны ўтварэння КНР, заняў другое месца, на трэцім -- фільм "Нечаканы сведка" з 50 млн юаняў у дзень свайго суботняга дэбюту. - Р -


1  2  
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040