На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам М. Пенс заявіў, што перамір'е ўводзіцца на 5 дзён, каб курдскія апалчэнцы змаглі адвесці свае войскі, у той час як санкцыі супраць Анкары будуць адмененыя, як толькі агонь будзе спынены.
9 кастрычніка Турцыя пачала ваенную аперацыю супраць курдскіх апалчэнцаў на поўначы Сірыі, каб "засцерагчы сваю мяжу і палегчыць вяртанне сірыйскіх бежанцаў, што схаваліся на турэцкай тэрыторыі ". --0--