Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас 6-й Сусветнай канферэнцыі па пытаннях Інтэрнэту
  2019-10-21 15:34:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас 6-й Сусветнай канферэнцыі па пытаннях Інтэрнэту, якая адкрылася ў нядзелю ў пасёлку Учжэнь / прав. Чжэцзян, Усходні Кітай /.

Сі Цзіньпін адзначыў, што сёлета адзначаецца 50 гадоў з моманту стварэння Інтэрнэту. У цяперашні час новы віток навукова-тэхналагічнай рэвалюцыі і трансфармацыя прамысловасці знаходзяцца ў стадыі бесперапыннага росту. Такія новыя тэхналогіі, новыя прыкладанні і новыя фарматы гаспадарчай дзейнасці, як штучны інтэлект, вялікія даныя і Інтэрнэт рэчаў перажываюць бурны ўздым.

Паводле яго слоў, Інтэрнэт дэманструе больш моцныя драйверы развіцця і больш шырокія магчымасці для развіцця.

Ён адзначыў, што развіваць, выкарыстоўваць і кіраваць Інтэрнэтам належным чынам, каб Інтэрнэт яшчэ лепш працаваў на карысць чалавецтва - гэта агульная адказнасць міжнароднай супольнасці.

Сі Цзіньпін таксама заклікаў усе краіны ісці ў нагу з часам, узяць на сябе адказнасць за развіццё, сумесна супрацьстаяць рызыкам і выклікам і прасоўваць глабальнае кіраванне ў кіберпрасторы і прыкладаць агульныя намаганні для стварэння супольнасці адзінага лёсу ў кіберпрасторы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040