Кітай поўны ўпэўненасці ў паглыбленні супрацоўніцтва з Інданезіяй. Пра гэта заявіў намеснік старшыні КНР Ван Цішань на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Інданэзіі Мааруфам Амінам.
Ван Цішань павіншаваў М.Аміна з уступленнем у новую пасаду і адзначыў, што Кітай і Інданезія прытрымліваюцца канцэпцыі мірнага развіцця. У апошнія гады пад кіраўніцтвам кіраўнікоў абедзвюх дзяржаў прасоўваецца стратэгічнае партнёрства, будаўніцтва "Пояса і шляху" атрымала жывы водгук інданезійскага боку. Двухбаковыя адносіны бесперапынна развіваюцца.
М.Амін назваў Кітай шчырым стратэгічным партнёрам. Палітычнай мэтай новага ўрада Інданэзіі з'яўляецца бесперапыннае ажыццяўленне развіцця і росквіту ў краіне. Інданэзія мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з Кітаем у сферах інвестыцый, гандлю і тэхнічнай адукацыі, а таксама паглыбляць гуманітарныя кантакты і абмены паміж маладымі людзьмі з мэтай дасягнення лепшага развіцця двухбаковых адносін.
18-21 кастрычніка Ван Цішань ў якасці спецпасланніка старшыні КНР Сі Цзіньпіна знаходзіўся ў Інданэзіі з візітам па запрашэнні ўрада гэтай краіны і прысутнічаў на цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Джока Відоды. - Р -