У Сіньцзян прыбылі замежныя журналісты
  2019-10-22 15:32:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Карэспандэнты з Расіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Кыргызстана і Кітая прыбылі ва Урумчы. Да 3 лістапада дэлегацыя пабывае ў Чанцзі-хуэйскай аўтаномнай акрузе, гарадах Хамі, Турфан і Курля. Мерапрыемства праходзіць па ініцыятыве Медыякарпарацыі Кітая пры падтрымцы ўрада Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

Начальнік упраўлення карпарацыі па справах краін Еўропы і Лацінскай Амерыкі Ся Юнмін адзначыў, што ў рэгіёне – прыгожая прырода, працавітыя людзі, разнастайныя нацыянальныя культуры. У старажытнасці Сіньцзян быў адным са звёнаў на Вялікім шаўковым шляху, месцам перасячэння ўсходняй і заходняй культур, што ўтварыла ўнікальны рэгіянальны ўклад. Сёння Сіньцзян, зноў атрымаўшы гістарычны шанс, становіцца ключавым рэгіёнам глабальнага ланцугу развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040