Лі Кэцян сустрэўся з былым міністрам фінансаў ЗША Г. Полсанам
  2019-10-24 10:47:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Доме народных сходаў сустрэўся з былым міністрам фінансаў ЗША Генры Полсанам.

  Як заявіў Лі Кэцян, цяперашняя міжнародная абстаноўка носіць складаны і пастаянна зменлівы характар. Кітай адданы пашырэнню сваёй адкрытасці і прытрымліванню па шляху мірнага развіцця і мае намер сумесна з усімі краінамі свету, уключаючы і ЗША, садзейнічаць міру, развіццю і супрацоўніцтву ва ўсім свеце. Кітай і Злучаныя Штаты павінны кіравацца дамоўленасцямі, дасягнутымі лідарамі дзвюх дзяржаў, і на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове прытрымлівацца генеральнай лініі на каардынацыю, супрацоўніцтва і стабільнасць, належным чынам вырашаць рознагалоссі, прасоўваць далейшае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін і шляхам супрацоўніцтва, дасягаць ўзаемнай выгады. Гэта прынясе карысць не толькі абодвум краінам, але і ўсяму свету ў цэлым.

  Лі Кэцян выказаў спадзяванне, што Фонд Полсана працягне адыгрываць актыўную ролю ў развіцці кітайска-амерыканскіх адносін і ўмацаванні ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін.

  У сваю чаргу, Г. Полсан адзначыў, што ў сапраўдны момант адносіны паміж ЗША і Кітаем знаходзяцца на пераломным этапе развіцця. Сёлета адзначаецца 40 гадоў з дня ўстанаўлення двухбаковых дыпламатычных адносін, і бакам неабходна знайсці новыя метады рэгулявання адносін.

  Г. Полсан выказаў спадзяванне на тое, што бакі агульнымі намаганнямі будуць прасоўваць развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін і прыносіць карысць народам дзвюх краін.

  Што тычыцца фонду Полсана, то ён будзе працягваць прыўносіць свой вопыт і прыкладаць сілы для развіцця амерыкана-кітайскіх адносін, заявіў былы міністр.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040