МЗС КНР аб адсутнасці кітайскай дэлегацыі на Міжнародным кангрэсе астранаўтыкі: амерыканскі бок выкарыстоўвае візавае пытанне ў якасці "зброі"
  2019-10-24 10:48:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйная прадстаўніца МЗС КНР Хуа Чуньін, каментуючы адсутнасць кітайскай дэлегацыі на 70-м Міжнародным кангрэсе астранаўтыкі, адзначыла, што амерыканскі бок выкарыстоўвае візавае пытанне ў якасці сваёй "зброі", што парушае справядлівыя правы і інтарэсы ўсіх членаў сусветнай супольнасці.

  Адзін з журналістаў на рэгулярным прэс-брыфінгу задаў пытанне: "як паведамляюць СМІ, 21 кастрычніка на першым пленарным пасяджэнні 70-га Міжнароднага кангрэса астранаўтыкі, які праходзіць у Вашынгтоне, больш за тысячу прысутных гасцей шляхам мабільнага галасавання паставілі на парадак дня пытанне: "на гэтым пасяджэнні адсутнічаюць прадстаўнікі важнага касмічнага ўпраўлення, а менавіта Дзяржаўнага касмічнага ўпраўлення КНР. Дзе яны?" Кажуць, што адсутнасць кітайскай дэлегацыі звязана з візавымі праблемамі. Ці можаце Вы пацьвердзіць гэтую інфармацыю і расказаць пра гэта крыху падрабязней?"

  Па словах Хуа Чуньін, Дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне КНР пацвердзіла, што кітайская дэлегацыя ў поўным складзе адсутнічае на сёлетнім Міжнародным кангрэсе астранаўтыкі менавіта па прычыне таго, што амерыканскі бок своечасова не даў візы.

  Як распавяла Хуа Чуньін, кітайскі бок прапанаваў амерыканскаму боку папярэдні спіс членаў сваёй дэлегацыі на Міжнародным кангрэсе астранаўтыкі ў ліпені, то бок, за 3 месяцы да пачатку працы кангрэса. Тым не менш, кіраўнік кітайскай дэлегацыі так і не атрымаў амерыканскую візу.

  Акрамя таго, Хуа Чуньін дадала, што візу ЗША не атрымалі таксама і дзеючы намеснік кіраўніка Міжнароднай федэрацыі астранаўтыкі, намеснік генеральнага дырэктара Кітайскага аб'яднання касмічных тэхналогій, член выбарнага камітэта Міжнароднай федэрацыі астранаўтыкі, адказны сакратар Кітайскага таварыства касманаўтыкі і яшчэ шэраг асоб.

  "На самой справе сітуацыя з адмовай дэлегацыі Дзяржаўнага касмічнага ўпраўлення КНР у амерыканскай візе з'яўляецца толькі верхавінай айсберга. Ужо на працягу доўгага часу амерыканскі бок прымяняе ў адносінах да кітайскіх навукоўцаў, студэнтаў, прадпрымальнікаў і работнікаў навукова-тэхнічнай сферы адмовы ў выдачы віз, затрымкі тэрмінаў разгляду візавых заяў, ануляванне доўгатэрміновых амерыканскіх віз і іншыя меры, што перашкаджае нармальным кітайска-амерыканскім гуманітарным кантактам і абменам паміж людзьмі і наносіць шкоду бяспецы і законным правам і інтарэсам грамадзян Кітая", - адзначыла Хуа Чуньін.

  Дыпламат дадала, што, паводле паведамленняў СМІ, у апошні час амерыканскі бок парушыў свае абавязацельствы, прадугледжаныя Пагадненнем паміж ААН і ЗША аб штаб-кватэры ААН ад 1947 г., і адмовіў у выдачы віз шматлікім членам дэлегацый Расіі, Ірана і іншых краін, якія збіраюцца прыняць удзел у 74-й сесіі ГА ААН у ЗША.

  "Выкарыстанне амерыканскім бокам візавага пытання ў якасці "зброі" зноў дэманструе грэбаванне ЗША іх міжнароднай адказнасцю і абавязацельствамі, перашкаджае нармальным міжнародным кантактам і супрацоўніцтву, а таксама наносіць шкоду справядлівым правам і інтарэсам усіх членаў сусветнай супольнасці. Мы заклікаем амерыканскі бок сур'ёзна пераасэнсаваць свае паводзіны і выправіць свае памылкі", -- склала Хуа Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040