У CNN быў гатовы адказ на яшчэ незададзенае пытанне
  2019-10-29 13:17:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

39 чалавек былі знойдзеныя мёртвымі ў кантэйнеравозе, дзе тэмпература складала -25 градусаў. Гэта адна з самых абуральных падзей мінулага тыдня, якія выклікала шырокі грамадскі рэзананс у свеце.

У той час, калі многія людзі яшчэ знаходзяцца ў шоку ад апошніх навін, калі грамадзянства ахвяр яшчэ не ўстаноўлена, і прычына трагедыі не знойдзена, многія сусветныя СМІ самі вызначылі асобы ахвяр. CNN, праявіўшы «цвёрдую ўпэўненасць", спытаў МЗС КНР, чаму кітайскія грамадзяне такім дзіўным спосабам вырашылі пакінуць краіну ў сувязі з 70-ай гадавінай утварэння КНР?

25 кастрычніка "Бі-бі-сі" ў сваёй праграме спецыяльна звязаўся з каментатарамі Сянгана, каб абмеркаваць праблему нелегальнай іміграцыі малазабяспечаных кітайцаў за мяжу. Увесь дзень "Бі-бі-сі" ў сваіх праграмах сцвярджала, што ахвярамі былі кітайскія грамадзяне. Падобна на тое, што нікога не турбуе, кім былі гэтыя 39 чалавек, як адбылася трагедыя, нікога не хвалюе, як прадухіліць яе паўтарэння ў будучыні.СМІ, падобныя CNN і ВВС, засяродзіліся на слове "кітайцы", яны прыйшлі да высновы, што гэта акт гандлю людзьмі, спланаваны злачыннай бандай з кітайскай правінцыі Фуцзянь.

27-га кастрычніка распаўсюдзілася новая інфармацыя аб гэтым інцыдэнце. Паводле паведамлення В'етнамскага інфармацыйнага агенцтва, пасол В'етнама ў Вялікабрытаніі сустрэўся з брытанскай паліцыяй на месцы здарэння ў Эсэксе, каб удакладніць сітуацыю. Нягледзячы на тое, што няма ўпэўненасці ў тым, што 39 ахвяр з'яўляюцца грамадзянамі В'етнама, згодна з ужо наяўнай інфармацыяй, па меншай меры, 24 в'етнамскіх сям'і паведамілі, што іх родныя прапалі без вестак у Еўропе.

У вачах заходніх СМІ ў Кітая ёсць першародны грэх: усе сацыяльныя праблемы ў Кітаі-гэта не сацыяльныя праблемы, а страшныя памылкі. Падтэкст такі: толькі ўласная філасофія, уласная мадэль развіцця мае права на існаванне, усе астатнія павінны ім адпавядаць. Калі ў вас ёсць якія-небудзь праблемы, то шукайце прычынуў вас саміх.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040