Лі Кэцян сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ПАР Д. Мабузай
  2019-10-30 14:51:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 29 кастрычніка ў другой палове дня ў Доме народных сходаў сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ПАР Дэвідам Мабузай, які прыбыў у Кітай з афіцыйным візітам і для ўдзелу ў 7-м пленарным пасяджэнні міждзяржаўнай двухбаковай камісіі КНР і ПАР.

Лі Кэцян адзначыў, што ПАР - гэта дзяржава, якая iграе важную ролю ў Афрыцы. Пастаяннае паглыбленне кітайска-паўднёваафрыканскіх адносін ідзе на карысць развіццю адносін і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Афрыкай у цэлым. Лідары дзвюх краін правялі з мінулага года цэлы шэраг паспяховых сустрэч. З улікам бягучай сітуацыі кітайскі бок імкнецца ўмацоўваць ўзаемны палітычны давер з паўднёваафрыканскім бокам, прасоўваць практычнае супрацоўніцтва і гуманітарныя кантакты і спрыяць развіццю адносінаў паміж Кітаем і ПАР і паміж Кітаем і Афрыкай у цэлым. Па словах Лі Кэцяна, і Кітай, і ПАР з'яўляюцца краінамі, якія развіваюцца, і ў іх шырокае кола агульных інтарэсаў. Кітайскі бок разлічвае на больш цесныя кантакты і каардынацыю з паўднёваафрыканскім бокам у міжнародных і рэгіянальных пытаннях, на пашырэнне супрацоўніцтва ў рамках ААН, БРІКС і іншых шматбаковых фарматах, на сумеснае адстойванне інтарэсаў краін, якія развіваюцца, і на абарону міру і стабільнасці ў рэгіёне і ва ўсім свеце.

У сваю чаргу, Д. Мабуза павіншаваў Кітайскую Народную Рэспубліку з 70-й гадавінай з дня яе заснавання. Ён адзначыў, што ў цяперашні час адносіны паміж ПАР і Кітаем працягваюць усебакова развівацца. ПАР удзячная Кітаю за тую дапамогу, якую ён на працягу доўгага часу аказваў ёй і ўсяму афрыканскаму кантыненту. ПАР захоплена найвялікшымі вынікамі, якіх удалося дасягнуць Кітаю ў сваім развіцці, і хацела б павучыцца ў Кітая і пераняць яго вопыт. Акрамя таго, ПАР імкнецца паглыбляць практычнае двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах і прасоўваць пастаяннае развіццё двухбаковых адносін.

На сустрэчы таксама прысутнічалі Ван І і Хэ Ліфэн.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040