На II Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе будуць прадстаўлены «мытныя робаты»
  2019-10-31 16:18:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На II Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе будуць прадстаўлены патрульныя робаты «Гуаньгуань», прызначаныя для працы Шанхайскай мытні.

Робаты мадэлі «Гуаньгуань» створаны з улікам такіх тэхналогій, як штучны інтэлект, фармат 5G, робаты абсталяваныя камерамі высокага раздзялення 4K, валодаюць функцыяй лазернага пазіцыянавання і тэхналогіяй Інтэрнэт рэчаў, яны здольныя ў аўтаматычным рэжыме курсіраваць на пэўнай тэрыторыі па загадзя зададзеных маршрутах. Робаты таксама абсталяваныя функцыяй лазернага распазнання перашкод.

Сістэма перадачы інфармацыі, якой аснашчаны робаты «Гуаньгуань», дазваляе ў рэжыме рэальнага часу перадаваць відэа і фотаматэрыялы высокага раздзялення ў маніторынгавы цэнтр шанхайскай мытні, што спрыяе яе аператыўнай працы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040