У Шанхаі прайшоў паказ дакументальнага фільма і ўнікальнае светлавое шоў
  2019-11-04 16:53:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Міжнародным інфармацыйным хабе Медыякарпарацыі Кітая ў Шанхаі ўпершыню прайшла дэманстрацыя дакументальнага фільма высокага вырашэння 8K «Горад магнолій», а таксама ўнікальнае светлавое шоу.

У гэтым дакументальным фільме распавядаецца пра непаўторныя своеасаблівасці Шанхая, памкненні горада да адкрытасці, інавацый і інклюзіўнасці.

Светлавое шоў «Подых Кітая», выкананае ў традыцыйным стылі, прадэманстравала багатую кітайскую культуру, выдатную прыроду і старажытныя звычаі. Светлавое шоў паказала знакавыя збудаванні Шанхая як суквецце магноліі, у ім адбілася ідэя 70-гадовага развіцця горада і яго выдатнае жыццё, а таксама прыярытэты ў развіцці: імкненне да ператварэння ў сусветны фінансава-эканамічны, гандлёвы, транспартны і інавацыйны цэнтр.

Фільм і светлавое шоў, падрыхтаваныя Медыякарпарацыяй, прымеркаваны да 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040