Сі Цзіньпін і Эмануэль Макрон прысутнічалі на цырымоніі закрыцця эканамічнага форуму Кітай-Францыя
  2019-11-07 09:42:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у сераду ў Доме народных сходаў у Пекіне зпрысутнічалі на цырымоніі закрыцця эканамічнага форуму Кітай-Францыя.

Звяртаючыся да прысутных, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай прытрымліваецца прынцыпу адкрытасці знешняму свету і праводзіць адкрытую стратэгію ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу. Развіццё Кітая дае выдатныя магчымасці для французскіх і еўрапейскіх дзелавых колаў. Дзверы Кітая заўсёды адчынены для ўсяго свету. Францыя і Еўропа на прынцыпах справядлівасці таксама могуць адчыніуь дзверы для кітайскіх інвестараў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай заўсёды разглядае адносіны паміж КНР і краінамі Еўропы са стратэгічнай вышыні. Кітай гатовы разам з Францыяй і Еўропай прыкладаць сумесныя намаганні для падтрымкі шматбаковай гандлёвай сістэмы, супрацьстаяння пратэкцыянізму, стварэння ўмоў для фарміравання свабоднай і адкрытай гандлёвай і інвестыцыйнай палітыкі. Гэта надае імпульс садзейнічанню сусветнаму эканамічнаму росту. «Мы павінны прытрымлівацца адкрытага і інклюзіўнага падыходу, канцэпцыі адкрытасці, непадкупнасці і экалагічнасці, актыўна праводзіць стыкоўку з агульнапрынятымі міжнароднымі стандартамі і нормамі для дасягнення высокастандартных і перспектыўных мэтаў на карысць народа і дзеля высакаякаснага будаўніцтва "Пояса і шляху"», -- заявіў Сі Цзіньпін. Неабходна распрацоўваць інавацыі, узмацняць стыкоўкі праграм развіцця Кітая і Францыі, стварыць адкрытае інвестыцыйнае асяроддзе, якое мае справядлівую канкурэнцыю, бесперапынна раскрываць патэнцыял супрацоўніцтва, а таксама выяўляць яго новыя магчымасці, дадаў кітайскі лідар.

Эмануэль Макрон адзначыў, што Францыя ўхваляе адкрытасць Кітая, што дае выдатныя магчымасці ўсім краінам, у тым ліку і Францыі. Французскія прадпрыемствы павінны імкнуцца да пашырэння сваёй прысутнасці на кітайскім рынку. Францыя і Еўропа таксама павінны адкрыць свае рынкі Кітаю і вітаць інвестыцыі кітайскіх прадпрыемстваў, а таксама прадастаўляць ім дзелавое асяроддзе, якое забяспечвае справядлівую канкурэнцыю. «Францыя і Кітай, а таксама Еўропа і Кітай павінны ўзмацніць каардынацыю і супрацоўніцтва па такіх пытаннях, як рэагаванне на змяненне клімату, рэформы СГА і падтрыманне шматбаковай гандлёвай сістэмы», -- заявіў Э. Макрон. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040