ААН: асноўны цяжар у сувязі з увядзеннем ЗША тарыфаў у дачыненні да кітайскіх тавараў нясуць самі амерыканцы
  2019-11-07 10:59:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканскія спажыўцы - галоўныя пацярпелыя ў гандлёвых войнах паміж ЗША і Кітаем. Такія вынікі новага даследавання Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД). У дакладзе, апублікаваным гэтай арганізацыяй у аўторак на сайце Генасамблеі, гаворыцца, што з увядзеннем новых тарыфаў кошты ў краіне падскочылі. Аднак, лічаць эсперты ЮНКТАД, негатыўныя наступствы ад гандлёвай вайны выяўляюцца, на самай справе, для абодвух бакоў. На іх думку, супрацьстаянне прывяло да рэзкага зніжэння двухбаковага гандлю, росту рознічных цэн, а таксама да гандлёвай дыверсіфікацыі - павелічэння імпарту з краін, якія не ўцягнутыя напрамую ў гандлёвую вайну. Па стане на канец першага квартала бягучага года кітайскі бок не зніжаў кошт экспарту ў ЗША, сцвярджае аўтар дакладу, эканаміст ЮНКТАД Алесандра Мікіта:

«З-за павышэння тарыфаў кошты на некаторыя тавары, якія пастаўляюцца з Кітая ў Злучаныя Штаты, значана ўзраслі. Дык хто ж заплаціць за гэта? Можна сказаць, што асноўны цяжар у сувязі з увядзеннем ЗША тарыфаў у дачыненні да кітайскіх тавараў

нясуць амерыканскія спажыўцы, паколькі кампаніі-імпарцёры пераклалі дадатковыя выдаткі на іх, павысіўшы цэны ».

Па словах эканаміста, з часам кітайскія кампаніі пачалі паглынаць некаторыя дадатковыя тарыфныя выдаткі праз зніжэнне экспартных цэн на 8% у другім квартале 2019 года, але гэта па-ранейшаму пакінула 17% на плячах спажыўцоў ЗША. «Гэтыя лічбы кажуць пра канкурэнтаздольнасць кітайскіх кампаній, якія, нягледзячы на значныя тарыфы, захавалі 75% свайго экспарту ў ЗША. Аднак у апошні час кітайскія фірмы пачалі браць на сябе частку выдаткаў, ідучы на зніжэнне экспартных цэн », - адзначае ЮНКТАД.

Урад ЗША спадзяецца, што тарыфныя меры дазволяць амерыканскім прамыслоўцам вяртаць вытворчасць у Штаты і стварыць больш працоўных месцаў у краіне. Але гэтая мэта, лічыць Алесандра Нікіта, не была дасягнутая:

«Калі ЗША сапраўды хочуць вярнуць сабе працоўныя месцы ў сферы вытворчасці, я думаю, тарыфныя меры тут не дапамогуць. Пры спробе стварыць працоўныя месцы яны не ўлічваюць, што іншыя краіны могуць замяняць ролю Кітая ».

Увоз кітайскіх тавараў Штатамі ў першай палове года паменшыўся на 35 млрд долараў, - скарачэнне на чвэрць.

Вызваленым месцам на амерыканскім рынку скарысталіся Тайвань (правінцыя Кітая), Мексіка, Еўрасаюз, В'етнам і іншыя, - - гаворыцца ў дакладзе. Услед за дзесяткамі экспертаў Алесандра Нікіта адзначае: гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем шкодзіць абодвум краінам:

«Ніхто не можа сказаць, што яны выйгралі гандлёвую вайну. Калі гандлёвыя спрэчкі паміж ЗША і Кітаем працягнуць узмацняцца, то развіццё сусветнай эканомікі пойдзе назад ".

Эканаміст выказаў спадзяванне на дасягненне ЗША і Кітаем пагаднення, якое прывядзе да дээскалацыі супярэчнасцяў:

«Спадзяюся, што да канца гэтага года адзін з бакоў або абодва бакі паабяцаюць адмяніць павышаныя тарыфы, а не абвесцяць аб новых раўндах павышэння пошлін».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040