Сі Цзіньпін здзейсніць візіты ў Грэцыю і Бразілію і возьме ўдзел у саміце краін БРІКС
  2019-11-08 10:38:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін з 10 па 15 лістапада пабывае з дзяржвізітамамі ў Грэцыі і Бразіліі і возьме ўдзел у 11-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС. Падзея адбудзецца ў сталіцы Бразіліі.

Па звестках намеснік міністра замежных спраў КНР Цінь Гана, падчас візіту ў Грэцыю Сі Цзіньпін правядзе перамовы з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам краіны. Мяркуецца, што бакі падпішуць шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве.

Удзел Сі Цзіньпіна ў 11-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС 13 і 14 лістапада паслужыць дыпламатычным дзеяннем Кітая ў дачыненні да краін, якія развіваюцца, і іх эканомік. Ён возьме ўдзел у цырымоніі закрыцця гандлёва-прамысловага форуму БРІКС, закрытым пасяджэнні кіраўнікоў і іншых мерапрыемствах. Таксама кітайскі лідар правядзе двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі зацікаўленых краін для абмену меркаваннямі па пытаннях двухбаковых адносін і іншых пытаннях супрацоўніцтва ў рамках БРІКС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040