Кітайскія спецыялісты возьмуць удзел у рэстаўрацыі Сабора Парыжскай Божай Маці
  2019-11-08 10:39:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і Францыя падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў рэстаўрацыі Сабора Парыжскай Божай Маці, частка канструкцыі якога абвалілася пры пажары ў красавіку бягучага года. Для ўдзелу ў работах па аднаўленні аблічча сабора Кітай накіруе ў Францыю сваіх спецыялістаў. Пра гэта 6 лістапада паведамілі ў Дзяржкамітэце па ахове культурнай спадчыны КНР.

Згодна з дакументам, Кітай і Францыя павінны ў 2020 годзе вызначыць праграму і механізм супрацоўніцтва па рамонце сабора, а таксама зацвердзіць кітайскіх экспертаў і накіраваць іх у Францыю для сумеснага ўдзелу ў рэстаўрацыі. У дакуменце таксама адзначаецца, што бакі маюць намер весці тэхнічныя і навуковыя абмены ў сферы аховы музейнага комплекса «Тэракотавае войска» ў Сіане. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040