Сі Цзіньпін назваў інстытуцыянальнае будаўніцтва асноўным патрабаваннем да прасоўвання палітыкі рэформаў і адкрытасці
  2019-11-08 16:10:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Захаванне і ўдасканаленне сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай і стымуляванне мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання -- асноўнае патрабаванне па прасоўванні палітыкі рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху, заявіў Сі Цзіньпін. З такім выказваннем ён выступіў, даючы тлумачэнні адносна Пастановы ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб захаванні і ўдасканаленні сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай, стымуляванні мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання на 4-м пленуме ЦК КПК 19-га склікання, які праходзіў з 28 па 31 кастрычніка ў Пекіне.

На 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання былі вылучаны 336 важных мер па рэфармаванні. З таго моманту за пяць з лішнім гадоў у ключавых галінах былі дасягнуты значныя вынікі, а таксама сфармаваны фундаментальныя інстытуцыйныя сістэмы, паказаў Сі Цзіньпін.

Гаворачы аб правядзенні палітыкі рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху, ён адзначыў, што неабходна адвесці больш важнае месца будаўніцтву сістэмы і развіццю патэнцыялу дзяржаўнага кіравання, а таксама працягваць паглыбленне інстытуцыйных рэформаў ва ўсіх сферах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040