Пэн Ліюань наведала Музей Бенакі ў Афінах
  2019-11-12 10:08:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жонка старшыні КНР Пэн Ліюань у суправаджэнні жонкі прэзідэнта Грэцыі Уласія Паўлопулу-Пэлтсемі наведала Музей Бенакі ў цэнтры грэчаскай сталіцы.

Пэн Ліюань выслухала ўступленне пра гісторыю музея, а таксама агледзела скульптуры, карціны, касцюмы і іншыя прадметы мастацтва Старажытнай Грэцыі. Паводле яе слоў, прадстаўленыя культурныя каштоўнасці ў поўнай меры дэманструюць незвычайную творчасць майстроў Старажытнай Грэцыі, паказваюць магутную сілу абменаў і збліжэння паміж двума старажытнымі культурамі Кітая і Грэцыі, а таксама адлюстроўваюць старажытны цесны абмен паміж Усходам і Захадам у такіх галінах, як культура, гандаль і суднаходства. Гэты абмен наследуе прапанаваная Кітаем ініцыятыва "Пояс і шлях", падкрэсліла яна.

Кітай і Грэцыя стварылі ўнікальную культуру, якая мае глыбокі ўплыў, адзначыла Пэн Ліюань, заклікаўшы абодва бакі лепш перадаваць сваю культурную спадчыну, пашыраць супрацоўніцтва паміж музеямі, адыгрываць большую ролю ва ўзбагачэнні культурных абменаў паміж Кітаем і Грэцыяй, а таксама садзейнічаць дыялогу і ўзаемнаму навучанню паміж культурамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040