Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам
  2019-11-12 11:32:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Грэцыі Кірыякісам Міцатакісам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што некалькі дзён таму К.Міцатакіс на чале грэчаскай дэлегацыі пабываў у Шанхай на 2-й кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА. Паводле статыстыкі, аб'ём дзелавых аперацый грэчаскай боку на ЭКСПА сёлета павялічыўся ў 3,5 разы ў параўнанні з леташнім паказчыкам. Кітай непахісна пашырае адкрытасць і гатовы даваць яшчэ больш магчымасцей для развіцця Грэцыі. Кітайска-грэчаскія адносіны маюць два буйныя звяны: кантакты паміж культурамі і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Абодвум краінам неабходна аб'ядноўваць намаганні, каб прыносіць яшчэ большую выгаду сваім народам і ўносіць яшчэ больш якасны ўклад у прагрэс чалавецтва, сказаў старшыня КНР.

Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна актывізаваць спалучэнне сумеснага будаўніцтва ініцыятывы "Пояс і шлях" са стратэгіяй Грэцыі па стварэнні важнага міжнароднага лагістычнага транзітнага вузла, як мага хутчэй ператварыць будаўніцтва порта Пірэй у транзітны порт кантэйнерных перавозак у Міжземнаморскім рэгіёне, у поўнай меры праявіць эфектыўнасць пунктаў скразных марскіх і чыгуначных перавозак, а таксама павысіць транспартныя магутнасці сухапутна-марской хуткаснай сеткі паміж Кітаем і краінамі Еўропы.

Важна пашырыць маштабы гандлю і інвестыцый, умацаваць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як электраэнергетыка, сувязь, апрацоўчая прамысловасць і фінансы. Кітай гатовы імпартаваць яшчэ больш грэчаскай сельскагаспадарчай прадукцыі высокай якасці, заахвочваць яшчэ большую колькасць магутных кітайскіх прадпрыемстваў інвесціраваць і развіваць бізнес на тэрыторыі Грэцыі.

Варта паглыбляць гуманітарныя абмены. Неабходна строга прытрымлівацца прынцыпу справядлівасці ў інавацыях, адмаўляцца ад састарэлага і ўсталёўваць новае ў рамках тэндэнцый развіцця сучаснага свету, а таксама пракладаць шлях для будучыні. Абодва бакі павінны выкарыстаць спрыяльную магчымасць узаемнага абмену Гадамі кітайска-грэчаскай культуры і турызму, якія пройдуць у 2021 годзе, садзейнічаць рэгіянальнаму супрацоўніцтву, падтрымліваць развіццё ў галіне навукова-тэхнічных інавацый, уключаючы сумесныя даследаванні.

Неабходна агульнымі намаганнямі прасоўваць развіццё кітайска-еўрапейскіх адносін. Грэцыя з'яўляецца важнай краінай-членам ЕС і ключавой краінай у Балканскім рэгіёне. Супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўзбагаціла змест кітайска-еўрапейскіх адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства. Кітайскі бок гатовы працаваць разам, каб пабудаваць механізм супрацоўніцтва, сумесна абараняць свабодны гандаль, а таксама рэалізоўваць узаемную выгаду і шматбаковы выйгрыш. Сі Цзіньпін выказаў перакананасць, што сумеснымі намаганнямі двух бакоў кітайска-грэчаскія адносіны абавязкова атрымаюць плённыя вынікі, а таксама ўнясуць большы ўклад у фарміраванне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

К.Міцатакіс, у сваю чаргу, заявіў, што Кітай адыгрывае вырашальную ролю ў прасоўванні справы міру і развіцця ва ўсім свеце. Дасягненні Кітая ў эканамічным развіцці -- адзіныя і непаўторныя. Кітай пашырае адкрытасць знешняму свету, павялічвае магчымасці для ўсіх краін, уключаючы Грэцыю. Грэчаска-кітайскае супрацоўніцтва мае стратэгічнае значэнне. Грэкі дзякуюць Кітаю за неацэнную дапамогу, аказаную іх краіне падчас фінансавага крызісу. Грэцыя гатова працягваць аказваць рашучую падтрымку Кітаю ў пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў кітайскага боку. Грэчаскі бок актыўна ўдзельнічае ў сумесным будаўніцтве ініцыятыве "Пояс і шлях", якая ператварае Пірэй ў найбуйнейшы еўрапейскі порт і актывізуе ўзаемазвязанасць паміж Еўропай і Азіяй. Грэцыя вітае ўдзел кітайскіх прадпрыемстваў у інвестыцыях і развіцці бізнесу на тэрыторыі Грэцыі, што дасць магутны штуршок росту грэчаскай эканомікі і акажа садзейнічанне стварэнню працоўных месцаў для мясцовага насельніцтва. Ён выказаў спадзяванне, што абодва бакі ўмацуюць абмены і супрацоўніцтва ў такіх галінах, як суднаходства, энергетыка, электронная камерцыя, культура, адукацыя і турызм. Грэцыя не прызнае сцвярджэнняў аб тым, што супрацоўніцтва паміж краінамі ЦУЕ і Кітаем дробніць Еўропу, працягне аддаваць сілы гэтаму ўзаемадзеянню, а таксама адыгрываць актыўную ролю ў папулярызацыі адносін паміж ЕС у цэлым і Кітаем. Ён выказаў упэўненасць, што візіт Сі Цзіньпіна абавязкова прынясе плённыя вынікі і стане важнай вяхой у развіцці грэчаска-кітайскіх адносін.

Пасля завяршэння перамоваў кіраўнікі дзвюх краін сустрэліся з журналістамі, а таксама прысутнічалі на падпісанні двухбаковых дакументаў па супрацоўніцтве, якія закранаюць інвестыцыі, порт, фінансы, энергетыку і адукацыю. Абодва бакі апублікавалі Сумесную заяву КНР і Грэчаскай Рэспублікі аб умацаванні адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040