Сі Цзіньпін выступіў на закрыцці дзелавога форуму БРІКС
  2019-11-14 16:13:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 лістапада ў бразільскай сталіцы адбылася цырымонія закрыцця дзелавога форуму БРІКС, на якой старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з прамовай. На цырымоніі прысутнічалі: прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі і прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса, а таксама каля 600 прадстаўнікоў дзелавых колаў краін БРІКС.

Сі Цзіньпін адзначыў, што партнёрства новай прамысловай рэвалюцыі БРІКС з'яўляецца важнай асновай эканамічнага супрацоўніцтва краін БРІКС на наступным этапе. Дзелавое супрацоўніцтва прадпрыемстваў неабходна аб'яднаць з партнёрствам у галіне новай прамысловай рэвалюцыі ў мэтах дасягнення вялікіх поспехаў у сферы інавацый, лічбавай эканомікі і г.д. Гэта будзе спрыяць высакаякаснаму развіццю эканомікі пяці краін БРІКС.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што развіццё Кітая -- гэта шырокія магчымасці для ўсяго свету. У будучыні Кітай гатовы і далей пашыраць адкрытасць знешняму свету, нарошчваць аб'ёмы імпарту, паляпшаць атмасферу для вядзення бізнесу і ствараць лепшыя ўмовы для развіцця прадпрыемстваў. Будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху» ўступіла ў новы этап высакаякаснага развіцця. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што прадпрымальнікі скарыстаюцца магчымасцямі і будуць прымаць актыўны ўдзел у гэтым працэсе, каб дамагчыся яшчэ большых вынікаў супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040