Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі
  2019-11-14 16:19:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі ў сераду ў Бразіліа. На сустрэчы ён адзначыў, што што на сустрэчы ў індыйскім Чэнае бакі абмяняліся меркаваннямі па адносінах паміж дзвюма краінамі. Зараз адпаведныя органы дзвюх краін паскараюць тэмпы рэалізацыі кансенсусу, дасягнутага на той сустрэчы. На мінулым тыдні Індыя ў якасці краіны-галоўнага ганаровага госця прыняла ўдзел у 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе. Аб'ём здзелак, падпісаных Індыяй на выставе, значна большы, чым у мінулым годзе, і Індыя заняла першае месца па тэмпах росту аб'ёму падпісаных здзелак на выставе. Кітай вітае індыйскі экспарт высакаякасных тавараў. Бакі павінны пашырыць маштабы двухбаковага гандлю і ўзаемных капіталаўкладанняў, стварыць новыя крыніцы росту супрацоўніцтва ў галіне вытворчых магутнасцей, медыка-фармацэўтычнай прамысловасці, інфармацыйных тэхналогій і інфраструктуры. У наступным годзе бакам варта арганізаваць мерапрыемствы, прысвечаныя Году кітайска-індыйскіх гуманітарных кантактаў і 70-й гадавіне ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі дзвюх краін. Кітай і Індыя павінны сумеснымі намаганнямі захоўваць шматбаковую гандлёвую сістэму на чале з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй, сумесна абараняць справядлівыя правы на развіццё краін, якія развіваюцца, і пашыраць супрацоўніцтва ў рамках БРІКС.

Сі Цзіньпін выказаў гатоўнасць падтрымліваць цесныя кантакты з Н.Модзі, сумесна вызначаць напрамак развіцця адносін паміж дзвюма краінамі, паглыбляць палітычны ўзаемадавер, належным чынам кантраляваць рознагалоссі, пашыраць дзелавое супрацоўніцтва, прыкладаць намаганні для больш паспяховага і больш стабільнага развіцця кітайска-індыйскіх адносін.

Н. Моди у сваю чаргу заявіў, што дзве сустрэчы з Сі Цзіньпінам, якія адбыліся ва Ухане і Чэнае, паглыбілі ўзаемадавер і сяброўства паміж бакамі. Паводле яго слоў, важныя дамоўленасці, дасягнутыя на сустрэчах, ператвараюцца ў жыццё. Індыйскі бок віншуе Кітай з паспяховым завяршэннем імпартнай выставы, жадае бесперапынна пашыраць гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Кітаем, умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, а таксама прыкладаць сумесныя намаганні па арганізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавіне ўсталявання індыйска-кітайскіх дыпламатычных адносін і Года індыйска-кітайскіх гуманітарных кантактаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040