У Кітаі адбудзецца IPO кампаніі-аператара высакахуткаснай чыгункі Пекін - Шанхай
  2019-11-15 15:43:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вышэйшы орган КНР па наглядзе над фондавым рынкам санкцыянаваў першае публічнае размяшчэнне акцый (IPO) кампаніі-аператара высакахуткаснай чыгункі Пекін-Шанхай, якая з'яўляецца адной з самых ажыўленых чыгунак у Кітаі.

Кампанія BSHSR размесціць на Шанхайскай фондавай біржы акцыі класа "А". BSHSR прапануе не больш за 7,557 млрд акцый і тым самым прыцягне 50 млрд юаняў. BSHSR стала адным з найбольш прыбытковых чыгуначных аператараў Кітая, атрымліваючы прыбытак пяць гадоў запар з 2014 года. Летась яе чысты прыбытак склаў 10,25 млрд юаняў.

Як паведаміў прадстаўнік карпарацыі "Кітайскія чыгункі", IPO акажа садзейнічанне дыверсіфікацыі формаў уласнасці, аптымізацыі структуры капіталу і высакаякаснаму развіццю чыгуначнага сектара.

З моманту ўводу ў эксплуатацыю ў чэрвені 2011 года высакахуткасная чыгунка Пекін-Шанхай, якая мае агульную працягласць 1318 км, абслужыла больш за 1,1 млрд пасажыраў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040