У ініцыятыве «Адзін пояс і адзін шлях» удзельнічаюць 137 краін і 30 міжнародных арганізацый
  2019-11-18 11:12:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўніца Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Мэн Вэй паведаміла, што да канца кастрычніка бягучага года Кітай падпісаў 197 пагадненняў аб супрацоўніцтве з 30 міжнароднымі арганізацыямі і 137 краінамі ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Паводле яе слоў, за першыя дзевяць месяцаў агульны аб'ём імпарту і экспарту Кітая з краінамі, размешчанымі ўздоўж «Аднаго пояса і аднаго шляху», склаў 950 млрд долараў. Нефінансавыя прамыя інвестыцыі Кітая перавысілі 10 млрд долараў. Кітайска-беларускі прамысловы парк, зона супрацоўніцтва ў галіне вытворчых магутнасцей паміж Кітаем і ААЭ і іншыя праекты паспяхова рэалізуюцца.

Мэн Вэй таксама адзначыла, што ў будучыні Кітай мае намер на аснове прынцыпаў сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання, ажыццяўляць вынікі 2-га Форуму высокага ўзроўню міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040