У Кітаі распрацаваны кроплі-носьбіты гнуткіх электронных прылад
  2019-11-18 11:14:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з вынікамі новага даследавання, апублікаванага ў навуковым часопісе "AdvancedScience", кітайскія даследчыкі, выкарыстоўваючы характарыстыкі мяккасць і аморфнасць, а таксама ўласцівасці гнуткай электронікі, якія выяўляюцца ва ўльтратонкай мяккасці, стварылі цалкам новыя "разумныя кроплі", або цалкам гнуткі інтэлектуальны робат у вадкім стане.

Даследчыкі з Цяньцзіньскага ўніверсітэта распрацавалі новыя актыўныя вадкія кроплі з аб'ёмамі ад 150 да 600 мікралітраў, якія могуць перамяшчацца, трансфармавацца і праводзіць сэнсарныя вымярэння як у сухім, так і ў вільготным асяроддзі і адаптавацца да навакольнага асяроддзя з дапамогай змены формы.

Спалучэнне гнуткай электронікі з мяккімі робатамі можа палепшыць мабільнасць гнуткай электронікі, дазваляючы гнуткім прыладам выконваць задачы ў розных месцах і асяроддзях.

Чакаецца, што актыўныя кроплі, абсталяваныя шматфункцыянальнымі датчыкамі, будуць прымяняцца для маніторынгу навакольнага асяроддзя, аналізу малекул, ацэнкі лекавых сродкаў і хімічнага сінтэзу, гаворыцца ў дакуменце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040