Сістэма вялікіх даных аб Зямлі была запушчана падчас 1-й Кітайскай канферэнцыі "Лічбавая Зямля", якая адкрылася ў кітайскай сталіцы.
Сістэма можа даць карыстальнікам з усяго свету ўнікальныя стандартызаваныя вялікія даныя аб Зямлі. Праект, які з'яўляецца перадавым інструментам для колькасных даследаванняў Зямлі, уключае ў сябе такія галіны навуковых даследаванняў, як касмічная навука, інфармацыйныя тэхналогіі і навукі. Сістэма ўжо ўжываецца ў Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і ў лічбавай ініцыятыве "Пояс і шлях".
Праект можа аказаць падтрымку ў пытаннях захоўвання і кіравання данымі, вывучэння інфармацыі, а таксама дапаможа звязаць разам інфармацыю аб планеце, адзначыў акадэмік Акадэміі навук Кітая Го Хуадун. Ён дадаў, што сістэма стане ключавой пляцоўкай для прасоўвання навуковых адкрыццяў і падтрымкі працэсу прыняцця рашэнняў. - Р -