Медыякарпарацыя Кітая запусціла медыяпляцоўку новага пакалення «Яншыпінь» на базе тэхналогій 5G, 4K/8K і AI
  2019-11-21 11:09:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Медыякарпарацыя Кітая запусціла першую ў краіне агульнанацыянальную медыяплатформу новага пакалення на базе новых тэхналогій. Платформа павінна выступіць шматфункцыянальным флагманам новых медыя, заснаваных на такіх перадавых тэхналогіях, як 5G, 4K/8K і AI (штучны інтэлект).

Кіраўнік карпарацыі Шэнь Хайсюн на прэзентацыі медыяплатформы заявіў, што яго арганізацыя працягне рэалізацыю стратэгіі, закліканай надаваць аднолькава важнае значэнне як тэлебачанню і радыёстанцыям, так і анлайнавым СМІ, з перавагай анлайнавым СМІ і мабільным дадаткам, у поўнай меры дэманстраваць сваю перавагу ў якасці дзяржаўнага СМІ і пашыраць пазнавальнасць і ўплыў новай медыяплатформы «Яншыпінь» на шырокую аўдыторыю.

Медыякарпарацыя Кітая стала першым у краіне СМІ, які стварыў інтэлектуальную медыяплатформу на базе тэхналогій 5G, а «Яншыпінь» -- першай СМІ-сеткай Кітая, дзе будуць публікавацца як кароткія відэаролікі, так і поўнафарматныя відэа. Сетка таксама падтрымлівае функцыю вядзення прамых трансляцый і праекцыі з мабільнага тэлефона на экран тэлевізара ў фармаце звышвысокай выразнасці 4K.

Зараз у Кітаі налічваецца 854 млн карыстальнікаў інтэрнэту, 99,1% іх карыстаюцца інтэрнэтам праз мабільны тэлефон. Па гэтай прычыне мабільныя дадаткі набіраюць усё большую папулярнасць. Медыякарпарацыя Кітая, выкарыстоўваючы новыя магчымасці і тэхналогіі, гатова актыўна распрацоўваць уласную ўплывовую медыяплатформу, каб ператварыць інтэрнэт у лакаматыў садзейнічання развіццю краіны ў культурнай і інфармацыйнай сферах.

Дадатак «Яншыпінь» ужо даступны для закачкі ў розных крамах дадаткаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040