Кітай за мінулыя пяць гадоў на 126% павялічыў колькасць прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць у сферах індустрыі і паслуг – да 18,5 млн. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 20 лістапада вынікі 4-га агульнанацыянальнага эканамічнага перапісу.
Больш за ўсё прадпрыемстваў дзейнічае ў сферах рознічнага гандлю (29,8%) і прамысловай вытворчасці (15%). Сёння ў сферы вытворчасці і паслуг у Кітаі заняты 532,5 мільёна чалавек. - Р -