Кітайскі прадстаўнік заклікаў умацаваць супрацоўніцтва ШОС і ААН у барацьбе супраць "трох сіл зла"
  2019-11-21 14:26:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Неабходна ўмацаваць супрацоўніцтва Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва / ШАС / і ААН у барацьбе супраць "трох сіл зла" / тэрарызм, сепаратызм і экстрэмізм / і іншых галінах, з тым каб падштурхнуць дасягненне міру, стабільнасці і сумеснага развіцця рэгіёну і ўсёй міжнароднай супольнасці. Пра гэта ў аўторак заявіў пастаянны прадстаўнік КНР пры ААН Чжан Цзюнь.

Удзельнічаючы ў 3-й спецыяльнай нарадзе на высокім узроўні па тэме "Супрацоўніцтва ААН і ШАС", Чжан Цзюнь заявіў, што з моманту заснавання першачарговымі задачамі ШАС былі барацьба з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам, а таксама падтрыманне доўгачасовага парадку і доўгатэрміновай бяспекі ў рэгіёне. На працягу многіх гадоў краіны-члены ШАС актыўна ажыццяўлялі новую канцэпцыю бяспекі, уносячы тым самым важны ўклад у забеспячэнне бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.

Кітайскі дыпламат звярнуўся з заклікам засяродзіць намаганні на барацьбе з тэрарызмам, умацаваць супрацоўніцтва ШАС і ААН у барацьбе супраць "трох сіл зла", незаконнага абароту наркотыкаў і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, сумесна прыняць меры па дэрадыкалізацыі, прадухіліць узнікненне і распаўсюджванне экстрэмісцкіх ідэй, знішчыць глебу, якая спараджае тэрарызм.

Чжан Цзюнь пацвердзіў, што Кітай, будучы адным з заснавальнікаў ШАС, гатовы разам з іншымі краінамі-удзельнікамі працягнуць рашуча падтрымліваць ШАС ва ўмацаванні супрацоўніцтва з ААН, прасоўваць мэты і прынцыпы Статута ААН для таго, каб зрабіць унёсак у пабудову супольнасці адзінага лёсу для ўсяго чалавецтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040