Кітай прадставіў план рэагавання на старэнне насельніцтва
  2019-11-22 16:15:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЦК КПК і Дзяржсавет КНР сумесна апублікавалі план актыўнага рэагавання на праблему старэння насельніцтва ў сярэдне-і доўгатэрміновай перспектыве.

План прадугледжвае стварэнне да 2022 года інстытуцыйных рамак вырашэння праблемы старэння. Да сярэдзіны стагоддзя павінен быць уведзены ў дзеянне гатовы інстытуцыянальны механізм, які адпавядае патрэбам сучаснай сацыялістычнай дзяржавы.

План групуе задачы рэагавання на старэнне насельніцтва па пяці напрамках.

Адзначаецца неабходнасць аптымізацыі нацыянальнай сістэмы размеркавання даходаў, пастаяннага павелічэння пенсійных рэзерваў, фарміравання больш справядлівай і ўстойлівай сістэмы сацыяльнага забеспячэння.

Падкрэсліваецца важнасць эфектыўнага працаўладкавання ў старэючым грамадстве, што прадугледжвае павышэнне якасці новай працоўнай сілы, фарміраванне сістэмы навучання пажылых грамадзян на працягу ўсяго жыцця, імкненне да забеспячэння больш поўнай занятасці і стварэння больш якасных працоўных месцаў.

Згодна з планам, павінна быць сфарміравана высакаякасная сістэма медыцынскага абслугоўвання, якая ўключае медыка-санітарную асвету, прафілактыку і лячэнне хвароб, рэабілітацыйны догляд, доўгатэрміновы догляд і паслугі хоспіса.

План прадугледжвае рэагаваць на старэнне насельніцтва таксама з дапамогай тэхналогій, у прыватнасці актыўна развіваць асістыўныя тэхналогіі для пажылых людзей.

Нарэшце, прадугледжваецца стварэнне спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя, у якім пажылыя грамадзяне паважаныя, акружаныя клопатам і жывуць шчасліва ў апошнія дні свайго жыцця. Прававая сістэма будзе ўдасканалена для належнай абароны законных правоў і інтарэсаў пажылых людзей.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040