У Пекіне адкрыўся інавацыйна-эканамічны форум
  2019-11-22 16:18:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шэсць соцень палітыкаў, чыноўнікаў, прадстаўнікоў прадпрыемстваў, навукоўцаў і спецыялістаў з больш чым 60 краін і рэгіёнаў свету сабраліся на інавацыйна-эканамічным форуме ў Пекіне. Адкрываючы падзею, намеснік старшыні КНР Ван Цішань адзначыў, што неабходна падтрымліваць міжнародную сістэму, заснаваную на Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, імкнуцца да стварэння больш справядлівай і рацыянальнай глабальнай сістэмы кіравання, з тым каб народы ўсяго свету маглі карыстацца пладамі эканамічнай глабалізацыі.

У той жа дзень Ван Цішань сустрэўся з былым міністрам фінансаў ЗША Генры Полсанам і іншымі ганаровымі гасцямі мерапрыемства. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні кіравання глабальнай эканомікай, гандлю, навукі і тэхнікі, рынку капіталу, кліматычных змяненняў, развіцця, талерантнасці і урбанізацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040