Лі Кэцян правёў круглы стол з кіраўнікамі міжнародных эканамічных арганізацый
  2019-11-22 16:21:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 21 лістапада правёў сустрэчу за круглым сталом з кіраўнікамі 6 буйных міжнародных эканамічных і фінансавых арганізацый: прэзідэнтам Сусветнага банка Дэвідам Мэлпасам, дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду Крысталінай Георгіевай, намеснікам генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі / СГА / Аланам Вулфам, генеральным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі працы Гаем Райдэрам, генеральным сакратаром арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Ахелем Гурыя і старшынёй Савета па фінансавай стабільнасці Рэндалам Куорлзам.

Лі Кэцян выказаў спадзяванне, што дадзеная сустрэча паслужыць знаходжанню кансенсусу, умацаванню даверу і паглыблення супрацоўніцтва з мэтай садзейнічання ўстойліваму, здароваму і стабільнаму развіццю сусветнай эканомікі.

Паводле апублікаванага па выніках сустрэчы сумеснага прэс-рэлізу, бакі падкрэслілі неабходнасць правядзення адэкватнай падаткова-бюджэтнай, грашовай і фінансавай палітыкі, працягу структурнай рэформы, умацавання фінансавай устойлівасці, падтрымання і ўзмацнення заснаванай на правілах шматбаковай гандлёвай сістэмы.

Удзельнікі сустрэчы выказалі гатоўнасць падтрымліваць высакаякаснае развіццё Кітая шляхам рэформаў і адкрытасці, сумесна садзейнічаць магутнаму, ўстойліваму, збалансаванаму і інклюзіўнаму росту глабальнай эканомікі.

Лі Кэцян заклікаў усе бакі калектыўна абараняць эканамічную глабалізацыю і прыкладаць намаганні для пераадолення тэндэнцыі спаду ў сусветнай эканоміцы.

"Мы павінны рашуча адстойваць мультылатэралізм і свабодны гандаль, сумесна процідзейнічаць глабальным выклікам, спрыяць лібералізацыі і спрашчэнні гандлю і інвестыцый", - сказаў Лі Кэцян, заклікаўшы ўсе бакі да ўзмацнення каардынацыі ў макраэканамічнай палітыцы.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР адзначыў, што Кітай падтрымлівае неабходныя рэформы СГА, каб сістэма свабоднага гандлю больш адпавядала патрабаванням часу. Не варта цалкам адмаўляцца ад старога і пачынаць усё зноў: рэфармаванне павінна абапірацца на кансенсус усіх зацікаўленых бакоў, быць нацэлена на захаванне базавых прынцыпаў і асноўных каштоўнасцяў СГА, гарантаваць, што рэформы прынясуць выгаду ўсім бакам.

Лі Кэцян таксама выказаў гатоўнасць паляпшаць бізнес-асяроддзе ў Кітаі і прасоўваць адкрытасць на новы ўзровень.

Гэта чацвёрты круглы стол Лі Кэцяна з кіраўнікамі шасці згаданых арганізацый. Цяперашняя сустрэча была прысвечана тэме "Садзейнічанне адкрытасці, стабільнасці і высакаякаснаму развіццю сусветнай эканомікі".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040