Пэн Ліюань сустрэлася з Білам Гейтсам
  2019-11-22 17:35:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна, пасол добрай волі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па пытаннях туберкулёзу і ВІЧ / СНІД Пэн Ліюань правяла сустрэчу з сустаршынёй Фонду Біла і Мелінды Гейтс - Білам Гейтсам.

Пэн Ліюань высока ацаніла эфектыўнасць супрацоўніцтва фонду з кітайскім бокам і ўхваліла яго прагрэс у прафілактыцы і кантролі СНІДу, ліквідацыі беднасці за кошт аказання дапамогі хворым. Яна адзначыла, што Кітай разглядае аказанне медыцынскай дапамогі маламаёмасным як адну з ключавых мер па ліквідацыі беднасці. Кітайскі бок спадзяецца на працяг падтрымкі і ўдзелу фонду ў гэтай працы. Кітайскі бок гатовы разам з фондам працягваць супрацоўніцтва ў галіне прафілактыкі і лячэння СНІДу і сухотаў, сумесна дапамагаць краінам, якія развіваюцца, уключаючы афрыканскія, у павышэнні ўзроўню аховы здароўя.

Біл Гейтс, у сваю чаргу, адзначыў, што ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ЗША і Кітаем будзе прыносіць карысць народам дзвюх краін і ўсяго свету. Фонд Біла і Мелінды Гейтс гатовы з кітайскім бокам умацаваць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як ахова здароўя, ліквідацыя беднасці, прыкладаць сумесныя намаганні для аказання падтрымкі краінам, якія развіваюцца, у развіцці сельскай гаспадаркі і аховы здароўя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040