Кітай выпусціў кіраўніцтва па ўзмацненні абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці
  2019-11-25 12:28:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцылярыі ЦК КПК і Дзяржсавета КНР сумесна выдалі дырэктыву, якая заклікае да ўзмоцненай абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Дакумент "Кіраўніцтва па ўзмацненні абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці" скіраваны на выкананне рашэнняў і планаў ЦК КПК і Дзяржсавета КНР па ўмацаванні абароны ў галіне правоў інтэлектуальнай уласнасці і ўдасканаленні адпаведных сістэм і механізмаў.

"Узмацненне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці з'яўляецца найважнейшым складальнікам паляпшэння сістэм абароны ў гэтай галіне, а таксама найбуйнейшай ініцыятывай па павышэнні канкурэнтаздольнасці Кітая", - адзначаецца ў дырэктыве.

У дакуменце ўказваецца, што Кітай будзе комплексна прымяняць заканадаўства, тэхналогіі і меры ў галіне сацыяльнага кіравання для павышэння абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Згодна з палажэннямі дырэктывы, да 2022 года Кітай пастараецца знізіць колькасць парушэнняў у галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і ў значнай ступені пераадолець праблемы, звязаныя з высокім коштам, нізкімі кампенсацыямі і складанасцямі ў прадастаўленні доказаў для забеспячэння правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Да 2025 года ступень сацыяльнай задаволенасці абаронай правоў інтэлектуальнай уласнасці ў Кітаі павінна дасягнуць высокага ўзроўню і ўтрымліваць яго.

Акрамя таго, Кітай мае намер зрабіць больш жорсткім пакаранне за парушэнні і контрафакцыю, а таксама палепшыць сістэму абароны для новых формаў бізнесу.

Дакумент таксама заклікае да паскоранага ўвядзення сістэмы кампенсацыі за парушэнне патэнтавых і аўтарскіх правоў, а таксама да ўзмацнення абароны камерцыйнай таямніцы, канфідэнцыяльнай камерцыйнай інфармацыі і яе зыходных кодаў.

Кітай таксама будзе прыкладаць яшчэ больш намаганняў для актывізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, палягчэння камунікацыі паміж айчыннымі і замежнымі праваўладальнікамі, а таксама аказваць падтрымку ў вырашэнні міжнародных спрэчак у гэтай галіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040