Сычуаньскі ўніверсітэт заснаваў першую ў Кітаі школу па даследаванні навуковай фантастыкі
  2019-11-25 12:29:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Універсітэт у правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай / 24 лістапада заснаваў першую ў краіне школу па даследаванні навуковай фантастыкі.

Сычуаньскі ўніверсітэт і Сычуаньская асацыяцыя па навуцы і тэхналогіях на закрыцці 5-й Кітайскай міжнароднай канферэнцыі па навуковай фантастыцы ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань горадзе Чэнду сумесна абвясцілі аб заснаванні Кітайскай акадэміі даследаванняў навуковай фантастыкі.

Акадэмія, якая будзе функцыянаваць пад кіраўніцтвам факультэта літаратуры і журналістыкі Сычуаньскага ўніверсітэта, засяродзіцца на даследаваннях як кітайскай, так і замежнай навуковай фантастыкі.

Дэкан факультэта літаратуры і журналістыкі Лі І заявіў, што акадэмія выхавае каманду даследчыкаў маладога і сярэдняга ўзросту ў такіх галінах, як літаратура ў жанры навуковай фантастыкі, культура навуковай фантастыкі, камунікацыя ў галіне навуковай фантастыкі і індустрыя навуковай фантастыкі.

Лі І адзначыў, што яго універсітэт з'яўляецца калыскай сучаснай навуковай фантастыкі ў Кітаі, якая ўзгадавала цэлы шэраг майстроў дадзенага жанру. Некалькі выкладчыкаў універсітэта займаюцца перакладамі і крытыкай у галіне навуковай фантастыкі.

Чакаецца, што ў пачатку наступнага года дадзеная школа разам з часопісам Science Fiction World пачне выпускаць першае ў Кітаі акадэмічнае выданне ў галіне навуковай фантастыкі пад назвай China Science Fiction Review.

Як паведамляецца, кітайская індустрыя навуковай фантастыкі перажывала бурнае развіццё ў мінулым годзе. У 2018 годзе аб'ём валавой прадукцыі індустрыі склаў 45,6 млрд юаняў / 6,5 млрд долараў ЗША /, то бок павялічыўся ў 4,26 раза ў параўнанні з папярэднім годам, гаворыцца ў галіновым дакладзе, апублікаваным раней у гэтым месяцы ў час Кітайскай канферэнцыі па навуковай фантастыцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040