Ван І правёў перамовы з кіраўніком МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі
  2019-11-26 11:11:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І правёў перамовы з кіраўніком МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі.

Ван І заявіў, што пад стратэгічным кіраўніцтвам лідараў дзвюх краін і пры сумесных намаганнях абодвух бакоў кітайска-японскія адносіны вяртаюцца ў нармальнае рэчышча і развіваюцца ў станоўчым ключы. Кіраўнікі дзвюх краін ужо дасягнулі важнага кансенсусу, маюць намер агульнымі намаганнямі пабудаваць кітайска-японскія адносіны, якія адказваюць патрабаванням новай эпохі. Абодва бакі павінны падтрымліваць цесныя кантакты, умацоўваць узаемадавер, паглыбляць супрацоўніцтва, належным чынам вырашаць такія адчувальныя пытанні, як гісторыя і тайваньская праблема, каб у найкарацейшыя тэрміны канвертаваць імкненні да паляпшэння і развіцця адносін у дзеянні з боку прадстаўнікоў усіх слаёў грамадства дзвюх краін. Ён выказаў упэўненасць, што пры дапамозе сумесных намаганняў далейшы палітычны і дыпламатычны парадак дня дзвюх краін стане знамянальным момантам у развіцці доўгатэрміновых, здаровых і стабільных адносін паміж Кітаем і Японіяй.

Ван І адзначыў, што Кітай і Японія павінны цесна супрацоўнічаць, адстойваць шматбаковую гандлёвую сістэму, абараняць міжнародную сістэму, а таксама даваць адпор любой практыцы прэсінгу, якая парушае міжнароднае права. Ван І падкрэсліў, што сёлета спаўняецца 20 гадоў супрацоўніцтву ў фармаце Кітай-Японія-Рэспубліка Карэя. Кітай гатовы працаваць разам, каб належным чынам правесці трохбаковую сустрэчу кіраўнікоў Кітая, Японіі і РК, а таксама павысіць узровень узаемадзеяння паміж трыма краінамі. Кітай і Японія таксама павінны ўмацоўваць кантакты і ўзгодненасць у важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, каб не толькі спрыяць развіццю двухбаковых адносін, але і надаваць вялікую ўстойлівасць міру і стабільнасці на планеце.

Тасіміцу Матэгі заявіў, што стабільнасць і развіццё японска-кітайскіх адносін маюць надзвычай станоўчае значэнне для няўстойлівай міжнароднай сітуацыі. Японія з нецярпеннем чакае дзяржвізіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Японію вясной наступнага года, гатова падтрымліваць з кітайскім бокам з гэтай нагоды цесныя кантакты, актыўна весці падрыхтоўчую работу, каб візіт стаў важнай гістарычнай магчымасцю для фарміравання японска-кітайскіх адносін. Японскі бок гатовы разам з кітайскім бокам з усёй адкрытасцю прасоўваць супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і тэхнікі, а таксама стварыць справядлівае дзелавое асяроддзе для прадпрыемстваў дзвюх краін. Японія гатова разам з Кітаем умацоўваць абмены ў такіх гуманітарных галінах, як культура і адукацыя, і бесперапынна паляпшаць узаемаадносіны паміж народамі дзвюх краін. Абодва бакі павінны садзейнічаць узаемадаверу і супрацоўніцтву ў галіне бяспекі, належным чынам кантраляваць рознагалоссі і адчувальныя пытанні. Японія гатова канструктыўна супрацоўнічаць з кітайскім бокам па ўмацаванні супрацоўніцтва ў фармаце Кітай-Японія-РК. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040