Да канца 2019 года агульная працягласць высакахуткасных чыгунак у Кітаі складзе 35 тыс. км
  2019-11-26 11:20:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле афіцыйнага паведамлення кітайскай чыгуначнай карпарацыі (КЧК), КНР працягвае заставацца сусветным лідарам па працягласці высакахуткасных чыгунак - да канца 2019 года гэты паказчык складзе 35 тыс. км. Разам з тым, агульная працягласць кітайскіх чыгунак усіх тыпаў перавысіць 139 тыс. км.

Паводле прагнозаў КЧК, у Кітаі ў гэтым годзе чыгуначным транспартам будзе ажыццёўлена звыш 3,6 млрд. пасажырскіх паездак, што на 92% больш, чым у 2012 годзе. Колькасць паездак, выкананых высакахуткаснымі цягнікамі, пры гэтым складзе 2,31 млрд чалавека-раз, што ў 4,4 разы больш, чым у 2012 годзе.

У бягучым годзе дасягнуты значны прагрэс па шэрагу замежных праектаў, такіх як чыгунка «Кітай – Лаос», высакахуткасная чыгунка «Джакарта – Бандунг» і чыгунка «Венгрыя – Сербія», дзякуючы чаму пашырылася геаграфія праектаў і павышаецца рэгіянальны і глабальны аўтарытэт КЧК, як найбуйнейшага ў свеце дэвелапера і аператара чыгунак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040