Кіраўнікі дэлегацый гандлёва-эканамічных кансультацый Кітая і ЗША высокага ўзроўню правялі тэлефонную размову
  2019-11-26 17:08:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР, кіраўнік кітайскай дэлегацыі кітайска-амерыканскага ўсебаковага эканамічнага дыялогу Лю Хэ 26 лістапада правёў тэлефонную размову з прадстаўніком ЗША на гандлёвых перамовах Робертам Лайтхайзерам і міністрам фінансаў ЗША Стывенам Мнучыным. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія выклікаюць агульную занепакоенасць, дасягнулі адзінства меркаванняў па вырашэнні адпаведных пытанняў і выказалі намер працягваць узаемадзеянне па іншых пытаннях, неабходных для завяршэння першага этапу кансультацый.

У тэлефоннай размове таксама прынялі ўдзел міністр камерцыі КНР Чжун Шань, прэзідэнт Народнага банка Кітая І Ган і намеснік кіраўніка Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Нін Цзічжэ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040