WeChat разглядае магчымасць пашырэння турыстычных паслуг для кітайскіх падарожнікаў за мяжой
  2019-11-27 15:05:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

26 лістапада папулярная ў Кітаі платформа для сацыяльных сетак WeChat запусціла праект па працы з органамі кіравання турызмам па ўсім свеце, каб перавесці ў лічбавую форму сэрвісы з мэтай асваення кітайскага рынку выязнога турызму. Платформа аб'яднала свае намаганні з партнёрамі для стварэння Альянсу "Welcome with WeChat", каб задзейнічаць сваю экасістэму і дапамагчы ўдзельнікам праграмы задаволіць разнастайныя патрэбы кітайскіх падарожнікаў за мяжой.

Альянс акажа падтрымку сваім членам у аблічбоўцы іх кантэнту і сэрвісаў, прапануе навучанне эфектыўнай практыцы і інавацыйныя рашэнні ў галіне фінансаў.

Дырэктар пекінскага офіса Нацыянальнага савета па турызме Германіі Лі Чжаахуэй заявіў, што сацыяльныя сеткі адыгрываюць важную ролю ў прыцягненні турыстаў, а таксама выказаў спадзяванне, што яшчэ большая колькасць кітайскіх турыстаў пачне наведваць Германію пасля пашырэння магчымасцей паслуг з дапамогай Альянсу.

Сэрвіс WeChat, прадстаўлены ў 2011 годзе кітайскім тэхналагічным гігантам Tencent, стаў папулярнай платформай для прыцягнення падпісчыкаў, якой карыстаюцца розныя ўстановы, брэнды і іншыя арганізацыі. Па стане на канец верасня колькасць яго актыўных карыстальнікаў перавысіла 1,15 млрд у месяц. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040