Кітай ўдасканальвае сістэму абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці
  2019-11-27 15:07:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцылярыі ЦК КПК і Дзяржсавета КНР сумесна апублікавалі дырэктыву аб узмоцненай абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Кітай уключыўся ў амаль усе важныя міжнародныя канвенцыі па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці, падпісаў з больш чым 60 краінамі і міжнароднымі арганізацыямі профільныя пагадненні аб супрацоўніцтве, усталяваў адносіны з 50 членамі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

У новай дырэктыве паказваецца, што Кітай будзе прыкладаць яшчэ больш намаганняў для актывізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, палягчэння камунікацыі паміж айчыннымі і замежнымі праваўладальнікамі, а таксама аказваць падтрымку ў вырашэнні міжнародных спрэчак у гэтай галіне. Намеснік кіраўніка Дзяржаўнага кіравання інтэлектуальнай уласнасці КНР Гань Шаанін адзначыў: «Мы паважаем і абараняем правы інтэлектуальнай уласнасці замежных праваўладальнікаў, адначасова спадзяёмся, што замежныя ўрады абароняць кітайскія правы інтэлектуальнай уласнасці. Кітай будзе ўдасканальваць механізм дыялогу з сярэднімі і малымі прыватнымі прадпрыемствамі, а таксама з прадпрыемствамі з замежным капіталам, умацоўваць юрыдычныя гарантыі правоў інтэлектуальнай уласнасці, каб стварыць больш спрыяльную атмасферу для інавацый і вядзення бізнесу».

Гаворачы аб аказанні падтрымкі ў вырашэнні міжнародных спрэчак аб абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці, Гань Шаанін канстатаваў: «Неабходна ўзмацніць каардынацыю па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці за мяжой, стварыць кіруючы цэнтр па вырашэнні спрэчак аб абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці, каб даць эфектыўныя гарантыі выхаду кітайскіх кампаній на міжнародны рынак».

У дырэктыве гаворыцца, што Кітай будзе комплексна прымяняць заканадаўства, тэхналогіі і меры ў галіне сацыяльнага кіравання для павышэння абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці. У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік да паскоранага ўвядзення сістэмы кампенсацыі за парушэнне патэнтавых і аўтарскіх правоў. Згодна з палажэннямі дырэктывы, да 2022 года Кітай паспрабуе знізіць колькасць парушэнняў у галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і ў значнай ступені пераадолець праблемы, звязаныя з нізкімі кампенсацыямі і складанасцямі ў прадастаўленні доказаў для забеспячэння правоў інтэлектуальнай уласнасці. Да 2025 года ступень сацыяльнай задаволенасці абаронай правоў інтэлектуальнай уласнасці ў Кітаі павінна дасягнуць высокага ўзроўню. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040