Кітай абвінаваціў ЗША ў гендэрнай дыскрымінацыі
  2019-11-27 15:08:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

26 лістапада Кітайскае таварыства правоў чалавека апублікавала артыкул "Даўняя праблема гендарнай дыскрымінацыі ў ЗША - перашкода рэалізацыі правоў чалавека сярод жанчын у краіне".

ЗША да гэтага часу не ратыфікавалі "Канцэнцыю аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын", якая лічыцца адным з базавых дакументаў ААН па правах чалавека. Праблема гендэрнай дыскрымінацыі ў краіне становіцца ўсё больш вострай.

У артыкуле адзначаецца, што гендэрная дыскрымінацыя -- вельмі сур'ёзная праблема амерыканскага грамадства. Ушчамленне па палавой прыкмеце ў Злучаных Штатах носіць сістэматычны і шырокі характар. Гэта, у асноўным, адлюстроўваецца ў палавой няроўнасці ў эканамічнай сферы, гвалтоўных злачынствах у адносінах да жанчын і адсутнасці абароны правоў на здароўе прадстаўніц з расавых меншасцяў.

Злучаныя Штаты - самая развітая дзяржава ў свеце з пункту гледжання ўзроўню эканамічнага развіцця. Тым не менш, краіна не можа аператыўна абараняць эканамічныя правы жанчын. Прадстаўнікоў жаночага полу часта недаацэньваюць у галіне працаўладкавання, у памеры зарплаты і развіцці кар'еры.

Адносна гвалтоўных злачынстваў, у артыкуле адзначана, што кожная трэцяя жанчына ў ЗША калісьці падвергнулася хатняму гвалту. Калі гаворка ідзе пра жанчын ў турмах, сітуацыя яшчэ горш. Армія -- зона сэксуальных дамаганняў і згвалтавання. У выніку апытання стала вядома, што ў амерыканскай арміі са згвалтаваннем сутыкнуліся звыш 32% вайскоўцаў жаночага полу, а з дамаганнямі-80%.

Што тычыцца правоў на здароўе жанчын з расавых меншасцяў, смяротнасць гэтай групы людзей пры родах і на ранніх месяцах пасля нараджэння апынулася вышэй маці з белай скурай. Доля жанчын афрыканскага паходжання сярод "белых" грамадзянак ЗША склала парадку 14%, а сярод хворых жаночага полу, інфіцыраваных ВІЧ / СНІДам, прыблізна 2/3.

Артыкул таксама распавядае пра іншыя сур'ёзныя праблемы, у прыватнасці, сэксуальнае дамаганне і гвалт у адносінах да жанчын на працы і вучобе.

Аўтары артыкула мяркуюць, што гендэрная дыскрымінацыя сур'ёзна перашкаджала ажыццяўленню правоў чалавека сярод жанчын, прывяла да ўзмацнення дысбалансу ў амерыканскім грамадстве. Гэта таксама стала перашкодай у развіцці міжнароднай праваабарончай справы.

Сур'ёзная праблема гендэрнай дыскрымінацыі ў ЗША абумоўлена глыбокімі і шматграннымі прычынамі. Да іх адносіцца гістарычная традыцыя гендэрнай дыскрымінацыі, патрыярхальная культура, асабліва, недахопы грамадскага ладу ЗША, якія ўяўляюць сабой асноўныя перашкоды для ліквідацыі гендэрнай дыскрымінацыі ў Злучаных Штатах, гаворыцца ў артыкуле.

У артыкуле таксама падкрэслена тое, што на працягу многіх гадоў ЗША практыкуюць «падвойныя стандарты» па пытаннях правоў чалавека, выкарыстоўваючы іх толькі ў якасці інструмента захавання сусветнай гегемоніі, крытыкі іншых краін і ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін, пры гэтым заплюшчваючы вочы на свае сур'ёзныя праблемы ў галіне правоў чалавека. Тое, што зрабілі Злучаныя Штаты, ідзе насуперак каштоўнасцям і мэтам, якія тычацца правоў чалавека, гаворыцца ў артыкуле, ЗША ўсё часцей становяцца "парушальнікам" і "падбухторшчыкам спакою" у сферы міжнародных правоў чалавека і сур'ёзна нанеслі шкоду здароваму развіццю справы міжнародных правоў чалавека.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040