У Кітаі сярэдні час для транспарціроўкі чалавечых органаў скараціўся на 1-1,5 гадзіны
  2019-11-28 16:24:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сярэдні час для транспарціроўкі чалавечых органаў у Кітаі скараціўся на 1-1,5 гадзіны з тых часоў, як тры гады таму ў краіне пачаў працаваць "зялёны калідор", паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР. Гэты крок накіраваны на скарачэнне часу транспарціроўкі і прадухіленне страты чалавечых органаў у мэтах павышэння шансаў выжывальнасці пацыентаў.

Паводле слоў прадстаўніка камітэта Го Яньхун, з улікам сучасных медыцынскіх тэхналогій максімальны тэрмін пераноснасці халоднай ішэміі для печані складае 12 гадзін. "Такім чынам, транспарціроўка жыццёва важных органаў з'яўляецца гонкай на час", -- дадала яна.

Га Яньхун адзначыла, што з-за велізарнай геаграфічнай тэрыторыі Кітая і ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама неабходнасці скарачэння для пацыентаў агульных выдаткаў, органы звычайна перавозяцца медыцынскім персаналам з дапамогай грамадзянскіх рэйсаў, хуткаснай чыгункі або машын хуткай дапамогі. Некаторыя нявызначаныя фактары могуць прывесці да больш доўгіх па часе перавозках, што аказвае неспрыяльны ўплыў на якасць органаў і павялічвае рызыку іх страты, сказала эксперт.

Летась у Кітаі было зарэгістравана 6302 выпадкі донарства органаў і больш за 20 тыс. аперацый па іх трансплантацыі. Па гэтых паказчыках Кітай заняў другое месца ў свеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040