Кітайскія астраномы знайшлі незвычайна вялікую чорную дзірку зорнай масы
  2019-11-29 12:42:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каманда кітайскіх даследчыкаў пры дапамозе кітайскага спектраскопа LAMOST выявіла незвычайна вялікую чорную дзірку зорнай масы, якая знаходзіцца на адлегласці 14 тыс. светлавых гадоў ад Зямлі. Гэта прымушае навукоўцаў перагледзець пытанне аб фарміраванні такіх чорных дзірак.

У галактыцы Млечны шлях налічваецца 100 млн чорных дзірак зорнай масы, якія ўтвараюцца з гравітацыйнага калапсу буйных свяцілаў. На гэты час навукоўцы лічылі, што маса асобнай чорнай дзіркі зорнай масы не перавышае 20 мас Сонца. Аднак апошняе адкрыццё абвергла гэту здагадку. Каманда даследчыкаў, якую ўзначальвае Лю Цзіфэн з Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі Акадэміі навук Кітая, знайшла чорную дзірку, і яе маса ў 70 разоў пераўзыходзіць масу Сонца. Гэта чорная дзірка атрымала назву "LB-1". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040