У 2019 годзе кампаніі рознічнага гандлю з-за мяжы пашырылі бізнес у Кітаі, паведаміла 28 лістапада Мінкамерцыі.
З пачатку бягучага года новыя флагманскія крамы адкрылі ў буйных гарадах Кітая брэнды Adidas, Nike, Lego і шэраг іншых транснацыянальных карпарацый, а германская сетка супермаркетаў ALDI ўпершыню выйшла на рынак мацерыковай часткі Кітая; кампанія Lawson паскорыла тэмпы стварэння магазінаў тавараў паўсядзённага попыту ў кітайскіх гарадах трэцяга і чацвёртага разрадаў, адзначыў афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі Гаа Фэн. "Кітайскі рынак рознічнага гандлю -- адкрыты і дэманструе хуткі рост", -- канстатаваў ён. Паводле яго слоў, структурная мадэрнізацыя спажывання ў Кітаі спрыяе таму, што сектар рознічнага гандлю ўзмацняе ўвагу да разнастайнасці паслуг і практычнага досведу спажыўцоў. Кітай будзе і далей імкнуцца да паляпшэння бізнес-асяроддзя для ўсіх удзельнікаў рынку, запэўніў прадстаўнік Мінкамерцыі. - Р -