Лі Кэцян правёў тэлефонную размову са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен
  2019-12-02 11:29:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 1-га снежня ўвечары правёў тэлефонную размову з новым старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен.

Лі Кэцян павіншаваў яе з пачаткам выканання новых службовых абавязкаў і даў станоўчую ацэнку цяперашняму развіццю адносін паміж Кітаем і ЕС. Ён адзначыў, што Кітай і ЕС з'яўляюцца адзін для аднаго асноўнымі партнёрамі па супрацоўніцтве, якія рашуча адстойваюць мультылатэралізм і свабодны гандаль. Кітайскі бок заўсёды цвёрда падтрымліваў працэс еўрапейскай інтэграцыі. Кітай і ЕС, надаючы ўвагу шырокаму колу агульных інтарэсаў, умацоўваюць стратэгічныя кантакты, паглыбляюць усебаковае супрацоўніцтва, што ідзе на карысць як абодвум бакам, так і ўсяму свету.

Лі Кэцян заявіў, што Кітай, будучы найбуйнейшай у свеце краінай, якая развіваецца, яшчэ павінен пераадолець доўгі шлях для ажыццяўлення мадэрнізацыі. Ён адзначыў, што кітайскі бок будзе актыўна выконваць абавязацельствы ў рамках Парыжскага пагаднення па клімаце, прыкладаць тытанічныя намаганні па рэагаванні на змяненне клімату, працягваць паляпшаць умовы для прасоўвання працэсаў індустрыялізацыі, урбанізацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама працаваць з усёй міжнароднай супольнасцю, уключаючы ЕС, каб рэагаваць на змяненне клімату.

Лі Кэцян вітаў удзел кіраўніка новага складу органаў ЕС у 22-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС, якая адбудзецца ў Кітаі ў 2020 годзе.

Урсула фон дэр Ляен, у сваю чаргу, заявіла, што яе размова па тэлефоне з Лі Кэцянам у дзень афіцыйнага ўступлення ў пасаду, сведчыць аб вялікай увазе, якую надае еўрапейскі бок адносінам паміж ЕС і Кітаем. Будучы год будзе мець гістарычнае значэнне для развіцця Еўрапейска-кітайскіх адносін, паколькі адбудзецца цэлы шэраг важных двухбаковых абменаў на высокім узроўні. Яна адзначыла, што чакае свайго візіту ў Кітай для ўдзелу ў 22-й сустрэчы кіраўнікоў ЕС і Кітая. Абодва бакі маюць шырокі спектр агульных інтарэсаў у такіх пытаннях, як устойлівае развіццё і перамовы па пагадненні аб інвестыцыях. Новы склад Еўракамісіі, беручы ў якасці прыярытэтнага напрамку работы рэагаванне на змяненне клімату і высока ацэньваючы намаганні, якія прыкладае Кітай у гэтым пытанні, гатовы разам з кітайскім бокам умацоўваць узаемадзеянне ў такіх пытаннях, як рэагаванне на змяненне клімату і рэфармаванне СГА, а таксама паслядоўна прасоўваць наперад развіццё Еўрапейска-кітайскіх адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040